У Парыжы эвакуявалі прэзідэнта Макрона з тэатру, каля якога сабраліся мітынгоўцы


Прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і першую лэдзі ахова экстранна эвакуявала з тэатру. Праціўнікі пенсійнай рэформы даведаліся, што кіраўнік краіны наведвае тэатр і сабраліся каля ўстановы, паведамляе BFMTV.

Праціўнікі пенсійнай рэформы ў Францыі, калі даведаліся, што прэзідэнт краіны знаходзіцца ў тэатры, сабраліся каля будынку, пачалі выкрыкваць лозунгі супраць пенсійнай рэформы, а пазней паспрабавалі прарвацца ў тэатр. У выніку ахова Эманюэля Макрона вымушана была экстранна яго эвакуяваць.

Паведамляецца, што затрыманы журналіст, які паведаміў пра месцазнаходжанне прэзідэнта краіны.

Аб’ектыў
Макрон прадставіць план рэакцыі дзяржавы на пратэст «жоўтых камізэлек»
2018.12.10 20:26

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў