Невядомыя размалявалі чырвонай фарбай помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ў Менску. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».
У помніка Пушкіну, які ўсталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь», у чырвоны колер пафарбаваныя далоні.
На месцы здарэння працуе міліцыя.
Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску ўсталявалі 10 ліпеня 1999 года з нагоды 200-годдзя з дня народзінаў паэта. Такі падарунак беларускай сталіцы зрабіла мэрыя Масквы.
МГ belsat.eu