У Менску могуць з'явіцца 30-хвілінныя квіткі на праезд у грамадскім транспарце


У сталіцы Беларусі плануецца ўвядзенне дыферэнцыраванай аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Чакаецца, што зʼявяцца праязныя квіткі на 30 хвілінаў і не толькі, піша TUT.BY.

Раней агучвалася, што вядзецца распрацаванне механізмаў, якія дазволяць аплочваць паслугі грамадскага транспарту ў залежнасці ад адлегласці праезду.

Hавiны
У Менску могуць змяніць форму аплаты за праезд
2019.10.14 11:40

Пазней такую ініцыятыву адрынулі, але разглядаецца магчымасць увядзення праязных на 30 хвілінаў і на гадзіну з неабмежаванай колькасцю перасадак на працягу вызначанага часу.

Hавiны
Танных авіябілетаў ў Беларусі ў бліжэйшай перспектыве не будзе
2019.10.31 13:37

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў