У Менску адбудзецца акцыя «Несмяротны полк»


Менгарвыканкам дазволіў правесці ў Менску акцыю «Несмяротны полк» 9 траўня. Збор удзельнікаў запланаваны на 10.00 ля Дома-музею I з’езда РСДРП.

Адпаведную заяву ў інтэрнэце распаўсюдзілі арганізатары акцыі ў Менску – старшыня аргкамітэту «Несмяротнага палка» Валер Драко, каардынатар грамадскага абʼяднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюзу» Леанід Школьнікаў і старшыня грамадзянскага камітэту «Айчына» Васіль Зелікаў. Яны заклікаюць усіх жадаючых «прыняць удзел у дадзенай міжнароднай патрыятычнай акцыі з партрэтамі сваіх сваякоў-пераможцаў». Пасля збору каля Дома-музея РСДРП удзельникі акцыі ўскладуць кветкі да манументу на плошчы Перамогі.

Спачатку арганізатары хацелі прайсці шэсцем ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі (менавіта так адбылося ў 2018 годзе), аднак у выніку ўзгаднілі з гарадскімі ўладамі скарочаны маршрут.

Hавiны
Сталін, трыкалоры, «Слава Расеі». Як у Менску прайшла акцыя «Бессмертный полк». РЭПАРТАЖ
2018.05.09 14:29

«Несмяротны полк» – міжнародная грамадская акцыя, якая пачынаючы з 2013 года праводзіцца штогод 9 траўня. Падчас акцыі ўдзельнікі ідуць калонай і нясуць партрэты жаўнераў, якія ваявалі на баку СССР падчас Другой сусветнай вайны. Акцыя афіцыйна падтрымліваецца і праводзіцца расейскімі ўладамі, у 2015 годзе ў шэсці ў Маскве браў удзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Удзельнікі «Несмяротнага палка» масава выкарыстоўваюць георгіеўскія стужкі, якія сталіся сімвалам расейскай агрэсіі супраць Украіны. Летась у Менску заўважылі дэманстрантаў у майках «Вежливые люди» і «Данецкая народная рэспубліка». Некаторыя прыносілі партрэты Сталіна.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў