Збор удзельнікаў акцыі праходзіў каля філармоніі (пл. Якуба Коласа), пасля чаго людзі рушылі шэсцем да плошчы Перамогі, дзе далучацца да дзяржаўнай акцыі «Беларусь памятае».
У акцыі ўдзельнічае каля тысячы чалавек. На праспекце Незалежнасці перакрыты рух. Людзі нясуць партрэты, савецкую сімволіку, амаль кожны мае георгіеўскую стужку і расейскі трыкалор.
Нашыя журналісты пабачылі ўдзельніка шэсця ў майцы з сімволікай ДНР. Некаторыя бацькі апранулі сваіх дзяцей у вайсковую форму.