Цырымонія развітання з Сяргеем Дарэнка адбываецца ў рытуальнай залі Траякураўскіх могілак у Маскве. Дзясяткі чалавек прыйшлі, каб правесці журналіста ў апошні шлях, паведамляе агенцтва РИА Новости.
Дарэнка памёр ва ўзросце 59 гадоў.
Прычынай смерці журналіста стаў разрыў аорты, прычым гэта адбылося ў момант, калі ён ехаў на сваім матацыкле ў цэнтры Масквы.
17 траўня 2019 г. У Маскве развітваюцца з Сяргеем Дарэнка. Фота – Sergei Bobylev/TASS
Пасля цырымоніі развітання цела журналіста будзе крэміравана, рашэнне пра дату пахавання прыме ўдава журналіста Юлія.
СК belsat.eu