У Кобрынскім раёне гарэла царква 18 стагоддзя. ВІДЭА


Удзень 10 сакавіка ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёну загарэлася драўляная царква 18 стагоддзя пабудовы. Пра гэта паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, іх сустрэў святар, якому пра пажар раней паспелі паведаміць мясцовыя жыхары. Сам увайсці ў будынак ён не змог праз шчыльны дым і высокую тэмпературу.

Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 квадратных метраў, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фота прэс-службы МНС

Свята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава – невялікі драўляны будынак 18 стагоддзя. Ягоная вышыня – 6 метраў. Царква з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Пакуль невядома, якім чынам збіраюцца аднавіць згарэлую царкву.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў