У Кіеве праходзіць Марш салідарнасці з Беларуссю


Марш салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

28 чэрвеня ў сталіцы Украіны ладзяць акцыю падтрымання беларускіх пратэстоўцаў.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

Марш салідарнасці з Беларуссю пачаўся на Майдане незалежнасці, пасля чаго ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць беларусам Міхася Жызнеўскага, які загінуў у 2014 годзе ў Кіеве падчас Рэвалюцыі годнасці.

Удзельнік акцыі салідарнасці ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

Пасля дэманстранты вярнуліся на Майдане незалежнасці, дзе адбыліся выступы палітыкаў.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

«Калі пачалася Рэвалюцыя годнасці, то і Статкевіч, і Севярынец былі ў турмах, але беларусы прыязджалі і на другі Майдан, выступалі са сцэны Майдану. Адным з тых, хто выступаў, быў адзін з лідараў «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Сёння ён таксама ў турме. Давайце будзем разам і будзем справядлівыя», – заявіў адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

Пасля ўдзельнікі акцыі скіраваліся да амбасады Беларусі, каб там правесці пікет.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Кіеве.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu

«Прыйшоў у салідарнасць з народам – не народцам – Рэспублікі Беларусі. Людзі, памятайце: калі вы стаіце на вуліцы і хапаюць нейкага чалавека – няважна ведаеце вы яго ці не – будзьце салідарныя, адбівайце народ. Не давайце хапаць народ. Памятайце, што на іх месцы могуць апынуцца вашыя сваякі, вашыя родныя, вашыя сябры», – заявіў у каментары belsat.eu удзельнік акцыі Аляксандр Мягерскі.

Пікет каля амбасады Беларусі.
Фота: Ilya Suzdalev / belsat.eu
Аб’ектыў
Марш салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве сабраў не менш за тысячу чалавек
2020.06.27 22:34

Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць у розных краінах свету. Напрыклад, у Варшаве 27 чэрвеня падтрымаць беларускіх пратэстоўцаў выйшлі не менш як 1000 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў