«Каронавірусную інфекцыю» дыягнаставалі ў пацыента інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай цэнтральнай раённай больніцы.
Пацыент знаходзіўся ў ЦРБ на лячэнні з дыягназам «пнеўманія», паведамляе выданне «Іўескі край».
Гэта ўжо чацвёрты выпадак інфікавання каронавірусам на Гарадзеншчыне. Першы быў зафіксаваны 11 сакавіка. Тады каронавірус знайшлі ў 62-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Італіі. Гарадзенка сама звярнулася да лекараў. Нягледзячы на адсутнасць сімптомаў яе ізалявалі.
Другі пацыент – 29-гадовы гарадзенец, які нядаўна вярнуўся са Швецыі. У Еўропе мужчына працаваў дальнабойнікам.
Трэцім стаў мужчына, які прыехаў са Швецыі з другім інфікаваным.
ЮВ belsat.eu