У Іўеўскім раёне зарэгістравалі першы выпадак заражэння каронавірусам


«Каронавірусную інфекцыю» дыягнаставалі ў пацыента інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай цэнтральнай раённай больніцы.

Пацыент знаходзіўся ў ЦРБ на лячэнні з дыягназам «пнеўманія», паведамляе выданне «Іўескі край».

Hавiны
Смерць ад пнеўманіі ў Магілёве. «Мог бы яшчэ жыць, калі б застаўся ў Нямеччыне»
2020.03.26 12:12

Гэта ўжо чацвёрты выпадак інфікавання каронавірусам на Гарадзеншчыне. Першы быў зафіксаваны 11 сакавіка. Тады каронавірус знайшлі ў 62-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Італіі. Гарадзенка сама звярнулася да лекараў. Нягледзячы на адсутнасць сімптомаў яе ізалявалі.

Другі пацыент – 29-гадовы гарадзенец, які нядаўна вярнуўся са Швецыі. У Еўропе мужчына працаваў дальнабойнікам.

Трэцім стаў мужчына, які прыехаў са Швецыі з другім інфікаваным.

  • Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 сакавіка ў Беларусі былі інфікаваныя на каронавірус 94 чалавекі: 32 чалавекі ўжо выздаравелі, яшчэ 62 працягваюць лячэнне. Ніводнага афіцыйна пацверджанага выпадку смерці ад COVID-19 не зарэгістравана.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў