У Горадні знік валанцёр штабу Ціханоўскай. Ён ехаў на суды за пікет 29 траўня


Да ягонай машыны пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ і загадалі прыпыніцца. Пасля суду ў машыне хлопца ўжо не было.

Сёння ў гарадзенскім судзе Ленінскага раёну адбыўся разгляд трох адміністратыўных спраў па артыкулу 17. 1 «Дробнае хуліганства» у дачыненні да двух сябраў штаба прэтэндэнткі на кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і гарадзенскай пенсіянеркі, якія прыйшлі паставіць подпіс 29 траўня за Святлану Ціханоўскую.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Горадні,
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Да іх на суд ехаў гарадзенскі валанцёр штабу Святланы Ціханоўскай Павел (прозвішча ўдакладняецца) са знаёмымі. У Паўла на машыне быў усталяваны сцяг «Страна для жизни» і гучна з машыны грала песня «Муры».

«Стаялі на перакрыжаванні, чакалі зялёнага сігналу святлафору, потым ззаду пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ на службовым самаходзе, калі ўключыўся зялёны, ДАІ ўключылі маячкі, загадалі прыняць управа і прыпыніцца. Мы пайшлі на суд, а Павал застаўся з імі разбірацца» – распавядае знаёмы Паўла Дзмітрый.

Па сканчэнню суда знаёмыя Паўла знайшлі ягоны аўтамабіль з адчыненымі форткамі, у аўтамабілі засталіся каштоўныя рэчы Паўла. Знаёмыя заклеілі вокны пакетамі на выпадак дажджу і паехалі ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі дазнацца пра яго лёс.

Аўтамабіль Паўла, з якога ён містычна знік.
Фота: belsat.eu

Паводле гарадзенскага чату «Страна для жизни» Паўла адпусцілі. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта гучна слухаў музыку. Пратаколаў на хлопца не складалі.

АК belsat.eu

Стужка навінаў