Больш за 600 чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы Горадні, каб узяць удзел у «ланцугу салідарнасці», – перадае наш карэспандэнт.
Людзі сабраліся ў пятніцу ўвечары на Савецкай плошчы ў Горадні. Кіроўцы машын падтрымліваюць іх, падаючы сігнал на знак салідарнасці.
Тут жа валанцёры з каманды Ціханоўскай раздаюць аднаразовыя маскі.
Міліцыянты праз гукаўзмацняльнік загадваюць людзям разысціся, пагражаючы адміністратыўнай адказнасцю.
АК, МЛ, belsat.eu