У год прэзідэнцкіх выбараў мінімальны заробак вырасце на 45 рублёў

Савет Міністраў Беларусі 29 жніўня сваёй пастановаю № 582 павялічыў месячны мінімальны заробак у краіне да 375 рублёў.

Гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года, паведамілі ва ўрадзе.

«Грошы проста з’ядаюцца». Што і хто замінаюць расці беларускай эканоміцы?

На сёння мінімальны заробак у Беларусі складае 330 рублёў.

Такім чынам, рост складзе 45 рублёў, або 13,6 %.

МГ belsat.eu

Hавiны