У Брытаніі распачалося галасаванне аб вотуме недаверу прэм'ер-міністру краіны


185 брытанскіх дэпутатаў-кансэрватараў публічна выказалі падтрыманне старшыні кіруючай партыі, прэм’ер-міністру Тэрысе Мэй перад вызначаным на вечар 12 снежня галасаваннем па вотуму недаверу.

Паводле агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя падлікі, такой колькасці дастаткова для Тэрысе Мэй, каб застацца ва ўладзе. Само галасаванне адбудзецца з 18:00 да 20:00 па мясцовым часе (21: 00-23: 00 паводле менскага часу), а яго вынікі чакаюцца бліжэй да 21:00 (00:00 менскага часу). Для таго, каб захаваць сваю пасаду, Мэй неабходна заручыцца падтрымкай большасці з 315 дэпутатаў-кансерватараў, яна мусіць атрымаць як мінімум 158 галасоў.

Калі ж дэпутаты прагаласуюць супраць прэмʼер-міністра, то запушчана працэдура выбару новага кіраўніка партыі і, адпаведна, ўраду. У такім выпадку імя новага кіраўніка партыі і прэмʼера можа стаць вядома ўжо да першых дзён студзеня.

Прычынай запуску працэдуры галасавання па пытанні даверу стала незадаволенасць дзясяткаў кансерватараў ходам перамоваў урада Мэй па тэме выхаду краіны з ЕЗ. Яны абвінавацілі прэмʼера ў тым, што варыянт прапанаванага ёю пагаднення з Бруселем занадта мяккі і супярэчыць волі большасці брытанцаў.

Hавiны
Нявызначанасць у галасаванні па плане brexit павялічвае пагрозы для Тэрысы Мэй
2018.12.09 10:32

СК, belsat.eu

Стужка навінаў