У Беларусі зноў пабітыя тэмпературныя рэкорды


4 лістапада ў Беларусі было вельмі цёпла. Тэмпература паветра ў краіне больш адпавядала канцу верасня.

Паводле Белгідрамету, у Менску слупок тэрмометра дасягнуў 15,7 градуса. Папярэдні максімум дня ў горадзе быў усталяваны ў 1996 годзе – 13,8 градуса.

Hавiны
У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне
2019.11.05 07:24

Таксама рэкорды пабітыя ў Магілёве – 12,8 градуса (у 1996 годзе было 12,4) і ў Берасці – 18,1 градуса (у 1968-ым было 17,8).

Найбольш цёпла было 4 лістапада ў Жыткавічах – 18,5 градуса. Папярэдні рэкорд для гораду быў усталяваны ў 1984 годзе і складаў 14,6 градуса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў