У Беларусі зафіксаваныя 9 марозных рэкордаў


Адразу дзевяць рэкордаў нізкай тэмпературы былі пабітыя ў ноч на 12 красавіка на метэастанцыях Беларусі. Пра гэта сведчаць звесткі сайту Белгідрамету.

Халадней за ўсё было на метэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне – 8,4 градуса марозу (ранейшы тут мінімум дня быў зафіксаваны ў 1985 годзе – мінус 5,7 градуса).

У Ганцавічах было 7,4 градуса марозу (5,3 у 1985 годзе), у Бабруйску – 6,7 (5,2 у 1985-м), Кастрычніку – 6,6 (4 у 1986-м), Брагіне – 6,4 (5 у 1965-м), Васілевічах і Жыткавічах – 6 (4,6 і 5,3 у 1954-м), Клічаве – 5,8 (3,9 у 1985-м), Касцюковічах – 4,6 (3,6 у 1987-м).

У Слуцку паўтораны абсалютны мінімум 1986 года – мінус 4,5 градуса.

Hавiны
Заўтра ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі і да +23
2020.04.12 12:17

Антырэкорд ночы12 красавіка, які складаў 14 градусаў марозу, быў зафіксаваны ў 1929 годзе ў Горках.

Паводле БелаПАН, МГ belsat.eu

Стужка навінаў