У Беларусі ўжо шэсць інфікаваных на каронавірус


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі зафіксавана яшчэ два выпадкі заражэння каронавірусам.

Учора Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра чацвёрты выпадак каронавірусу і адзначыла, што яшчэ 2 тэсты пацыентаў, якія адносяцца да кантакту 1-га ўзроўню, папярэдне дэманструюць пазітыўныя вынікі і цяпер праводзіцца дадатковая лабараторная дыягностыка. Сёння заражэнне каронавірусам гэтых двух пацыентаў было афіцыйна пацверджана.

Такім чынам, у Беларусі зафіксавана шэсць выпадкаў каронавірусу – чатыры ў Менску і два на Віцебшчыны.

Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі стала вядома 27 лютага. Вірус быў знойдзены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

Аб’ектыў
Хронікі каронавірусу: маскі і дэзынфектары ёсць, у Віцебску чатыры класы на карантыне
2020.03.03 21:17

Па стане на раніцу 4 сакавіка, агулам у свеце колькасць захварэлых на каронавірус складае 92 796 чалавек. З іх 80 270 захварэлі ў Кітаі. Памерлі ад каронавірусу 3 201 чалавек, у тым ліку 2 981 у Кітаі. Амаль 50 тысяч чалавек выздаравелі, піша South China Morning Post.

Акрамя Кітаю найбольш пацярпелі ад каронавірусу Паўднёвая Карэя (5 328 інфікаваных, 32 загінулых), Іран (2 336 інфікаваных, 77 памерлых) і Італія (2 263 інфікаваных, 79 памерлых).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў