Канцэрн «Белнафтахім» зноў павялічыў кошты на аўтамабільнае паліва на аўтазаправачных станцыях краіны.
З 1 сакавіка цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1 руб. 73 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 83 кап., АІ-98-К5-Еўра – 2 руб. 5 кап., а дызельнае паліва цяпер каштуе 1 руб. 83 кап.
Гэта ўжо дзявятае падаражэнне аўтамабільнага паліва ў 2020 годзе. Цэны традыцыйна павялічыліся на 1 капейку.
У канцэрне «Белнафтахім» падаражэнне патлумачылі тым, што ў студзені-лютым 2020 года сярэдняя цана на нафту была ў дыяпазоне ад 56 да 63 долараў за 1 барэль, былі высокія кошты на нафту для Беларусі і зніжаўся курс беларускага рубля.
Разам з тым зніжэнне коштаў на нафту ў канцы лютага «дазваляе фармаваць аптымістычны прагноз адносна далейшай дынамікі цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сакавіку», заявілі ў канцэрне.
МГ belsat.eu