На сайце «Рэквіем» публікуюцца імёны памерлых ад COVID-19 беларусаў. Аўтары праекту называюць эпідэмію каронавіруса «вайной».
«Кожны дзень мы губляем людзей, а ўлады не ўзмацняюць меры процідзеяння заражэнню. Беларусь стала адзінай краінай у Еўропе, якая праводзіць масавыя імпрэзы. Пры гэтым мы вырваліся ў сусветныя лідары па колькасці заражэнняў на мільён насельніцтва», – пішуць аўтары праекту на галоўнай старонцы covid-requiem.online.
На старонцы можна знайсці інфармацыю пра ўзрост і прафесіі 50 беларусаў, якія памерлі ад новага каронавіруса.
Таксама на старонцы апублікаваныя рэкамендацыі САЗ і Мінздароўя.
ЮВ belsat.eu