У Беларусі больш за 200 чалавек на апаратах ШВЛ


Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Denis Grishkin / TASS / Forum

Больш за 200 чалавек у беларускіх шпіталях падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх праз пнеўманіі.

Пра гэта падчас нарады ў нядзелю заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Паводле кіраўніка дзяржавы, на дадзены момант выкарыстоўваюцца 10% ад усіх апаратаў ШВЛ.

«Я гляджу кожныя содні інфармацыю. Сёння атрымаў. Таксама 9% (выяўленых выпадкаў COVID-19) у нас ад тэставаных) Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, занятыя ўсяго 10% ад наяўнасці апаратаў. У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ – 2,5 тыс. плюс паўтысячы наркозна-дыхальных, калі гэта трэба будзе», – сказаў ён.

Hавiны
Калі разбушуецца каронавірус, колькі беларусам спатрэбіцца апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх?
2020.03.25 11:13

Лукашэнка таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманіяў толькі ў 30% пацыентаў дыягнаставаны COVID-19.

«Гэта таксама вельмі добры паказнік. Таму я сёння прэтэнзіяў ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных лекараў шпіталяў не прад’яўляю. Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфікаваных людзей», – адзначыў Лукашэнка.

Абноўлена
Лукашэнка яшчэ 2 месяцы таму ведаў, якая будзе сітуацыя з каронавірусам у Беларусі
2020.05.03 10:51

КА belsat.eu

Стужка навінаў