У Беларусі ад каронавіруса памерлі 33 чалавекі


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 14 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 33 чалавекі.

«Зарэгістравана 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. З іх шпіталізаваныя 2444 чалавека. У астатняй часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай форме і яны лечацца амбулаторна. 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 33 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 29 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун патлумачыла ў каментары belsat.eu, што ў 3281 зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 уключаны ў тым ліку памерлыя і тыя, хто выздаравеў.

«3281 – гэта ўсе людзі разам. Гэта тыя, хто амбулаторным лячэнні, тыя, хто шпіталізаваныя, тыя, хто на штучнай вентыляцыі лёгкіх, тыя, хто памёр і тыя, хто выздаравеў», – падкрэсліла яна.

Прэс-сакратарка не змагла назваць лічбу пацыентаў, якія па стане на 14 красавіка ўжо выздаравелі. Цікава, што са старонцы дзяржаўнага агенцтва БелТА, дзе Міністэрства аховы здароўя абяцала аператыўна размяшчаць афіцыйную статыстыку па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй, сёння зніклы дадзеныя па колькасці тых, хто выздаравеў.

Hавiны
Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў
2020.04.10 16:32

Агулам у Беларусі праведзена 71 875 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў