У Беларусі 440 інфікаваных SARS-CoV-2

Міністэрства аховы здароўя апублікавала абноўленую інфармацыю пра колькасць хворых на COVID-19.

Мінздароўя паведаміла, што па стане на 4 красавіка ва ўстановах аховы здароўя знаходзіцца 394 асобы з каронавіруснай інфекцыяй.

«У часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння выздаравела 41 асоба. Зарэгістравана 5 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараныя каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Агульная колькасць выпадкаў інфікавання – 440.

Новыя інфікаваныя на Магілёўшчыне. У Бабруйску «узмоцнены кантроль за самаізаляцыяй»

Ад 3 красавіка менская 10-я гарадская клінічная больніца лечыць пацыентаў з пнеўманіяй з пацверджаным дыягназам COVID-19 і з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю.

ЮВ belsat.eu

Hавiны