У Астраўцы судзяць грамадзяніна РФ, які спрабаваў правезці ў Беларусь 290 кілаграмаў наркотыкаў


У судзе Астравецкага раёну 20 лістапада распачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 46-гадовага грамадзяніна Расеі ў незаконным абароце наркотыкаў.

Як раней паведамляў Следчы камітэт, калі расеец ехаў з Літвы ў Беларусь, памежнікі ў пункце пропуску «Котлаўка» знайшлі ў ягонай машыне тайнік. У тайніку было больш за 290 кілаграмаў гашышу ў выглядзе больш чым 3 000 плітак. Гашыш ён планаваў збыць на тэрыторыі РФ.

Канфіскаваны гашыш. Фота – sk.gov.by

Расейца ўзялі пад варту. Затрыманаму высунулі абвінавачванне ў набыцці з мэтай збыту, захаванні і перавозкі наркотыкаў у буйным памеры (ч. 3 арт. 328 КК), а таксама кантрабандзе наркотыкаў праз мытную мяжу ЕАЭС, здзейсненай групай асобаў.

Hавiны
Менскі гарадскі суд вынес прысуд у самай масавай наркатычнай справе
2019.10.15 08:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў