Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў новыя правілы, якія зробяць больш жорсткімі ўмовы атрымання турыстычнай візы ў краіну цяжарнымі замежніцамі.
Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць з 24 студзеня, паведамляе «The Wall Street Journal».
Мэта гэтых зменаў – перадухіліць «турыстычныя роды», калі замежніцы атрымліваюць візы, каб мець магчымасць нарадзіць на тэрыторыі Злучаных Штатаў.
Робіцца гэта таму, што любое дзіця, народжанае ў ЗША, мае права на амерыканскае грамадзянства.
МГ belsat.eu