2 траўня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне.
Яна працягнецца да 1 чэрвеня.
У выпадку немагчымасці прыбыць у пункт рэгістрацыі па ўважлівай прычыне падаць дакументы могуць законныя прадстаўнікі няпоўнагадовых або іхныя прадстаўнікі на падставе даверанасці.
Зарэгістравацца на ЦТ можна не больш, чым па чатырох прадметах.
Беларуская мова – 12 чэрвеня (аўторак);
Расейская мова – 14 Чэрвеня (чацвер);
Грамадазнаўства – 16 Чэрвеня (субота);
Матэматыка – 18 Чэрвеня (панядзелак);
Біялогія – 20 Чэрвеня (серада);
Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 22 Чэрвеня (пятніца);
Хімія – 24 Чэрвеня (нядзеля);
Фізіка – 26 Чэрвеня (аўторак);
Гісторыя Беларусі – 28 Чэрвеня (чацвер);
Геаграфія – 30 Чэрвеня (субота);
Сусветная гісторыя (найноўшы час) – 2 ліпеня (панядзелак).
Час пачатку ЦТ – 11.00.
Зарэгістравацца на тэставанне ў рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Рэзервовае тэставанне па беларускай і рускай мовах пройдзе 6 і 8 ліпеня. Іспыты па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) пройдуць 6 і 10 ліпеня.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu