У Еўропе квіткі на канцэрты гурта разлятаюцца з неверагоднай хуткасцю, поўныя залы прыхільнікаў у Лондане, Берліне, Варшаве – гарады выступаў можна пералічваць бясконца.
Яшчэ да эпідэміі ў стваральнікаў «Belsat Music Live» атрымалася злавіць «Молчат дома» у Менску і запісаць для гледачоў «Белсату» premium-выданне праграмы.
Заставайцеся дома, уключайце калонкі – і далучайцеся да неверагоднага выступу зорак беларускага пост-панку.
Беражыце сябе і слухайце добрую музыку разам з «Белсатам»!