Музычная сенсацыя 2019-га. Гурт «Молчат дома» ў #BML


Па вяртанні са свайго першага туру па Еўропе ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў гурт «Молчат дома».

Летась іхны альбом трапіў у лік найлепшых рэлізаў сусветнага пост-панку, яны збіраюць поўныя клубы ў Варшаве, Хельсінкі і Берліне, але пры гэтым практычна невядомыя ў сябе на радзіме. У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі, чым іх зачаравала эстэтыка 1980-х і адкуль узяўся амаль мільён праслухоўванняў іхнага альбому на YouTube.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Коммерсанты» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Дома молчат» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Я не коммунист» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Танцевать» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Звёзды» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».