«Спыніць расейскі фашызм». У Нью-Ёрку прайшоў пікет супраць інтэграцыі


«Спыніць расейскі фашызм і бандытызм», «Беларусь не прадаецца», «Пуцін, рукі прэч ад Беларусі» .
Фота: facebook.com/vadzim.vasilyeu

Беларусы дыяспары ладзяць акцыі ў падтрыманне незалежнасці Беларусі ды супраць яе інтэграцыі з Расеяй.

Пратэст беларусаў у Нью-Ёрку.
Фота: facebook.com/vadzim.vasilyeu

15 снежня ў Нью-Ёрку беларусы Амерыкі правялі пратэст супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі каля будынку CNN «Cable New Network».

Пратэст прайшоў каля CNN.
Фота: facebook.com/vadzim.vasilyeu

«Наша задача – прыцягнуць увагу замежных СМІ да тых падзеяў, што зараз адбываюцца на нашай Радзіме», – паведаміў у Facebook актывіст Вадзім Васільеў.

NEW YORK. MANHATTAN. COLUMBUS CIRCLE. TIME WARNER CENTER. АБАРОНІМ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ РАЗАМ ! …

Opublikowany przez Vadzima Vasilyeu Niedziela, 15 grudnia 2019

Паводле яго падпісанне дамовы аб інтэграцыі можа пазбавіць Беларусь суверэнітэту.

Удзельнікі пікеты трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і англамоўныя плакаты з надпісамі «Спыніць расейскі фашызм і бандытызм», «Беларусь не прадаецца», «Пуцін, рукі прэч ад Беларусі» ды іншыя.

Аб’ектыў
Горадня, Кракаў, Шчэцін: Беларусы пратэстуюць супраць інтэграцыі
2019.12.15 21:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў