Смяротнасць ад новага каронавіруса нашмат меншая, чым меркавалася раней


Улады КНР лічаць смяротнасць ад новага каронавіруса даволі нізкай. У Кітаі яна складае каля 2,1 % заявіла прэс-сакратар МЗС краіны Хуа Чунінг.

«Мы ўвялі рашучыя і эфектыўныя захады, каб цалкам спыніць распаўсюд эпідэміі, і праца па прафілактыцы і кантролі паступова дае вынікі. Хаця колькасць людзей, інфікаваных новым вірусам, адносна вялікая, узровень смяротнасці ў Кітаі вельмі нізкі, толькі 2,1 %, што значна ніжэй, чым пры інфекцыйных захворваннях, такіх як эбола, ВРВІ і рэспіратарны сіндром (MERS). Мы цалкам перакананыя, што здольныя перамагчы», – заявіла прэсавы сакратар МЗС Кітаю Хуа Чунінг.

Раней выданне «Science Alert» таксама паведамляла, што ўзровень смяротнасці ад 2019-nCov значна ніжэйшы, чым меркавалася, і складае менш нават за адзін адсотак.

Hавiны
Ад каронавірусу ў Кітаі памерлі 425 асобаў, але вылечылі 632 пацыентаў
2020.02.04 06:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў