Следчыя НКУС на матэрыялах справы малявалі кветкі, бо смяротна нудзіліся


Цягам Вялікага тэрору (лета 1937 – восень 1938 гадоў) толькі ў адной Маскве расстралялі каля 40 тысячаў чалавек. Яшчэ дзясяткі тысячаў арыштавалі. Выданне «Большой Музей» адзначае, што шараговы маскоўскі следчы НКУС той эпохі мог цягам месяцу расследаваць каля 30-40 палітычных крымінальных справаў.

Даследчыкі, падчас працы з дакументамі следчых 1937 – 1938 гадоў, пабачылі, што для супрацоўнікаў НКУС кожная справа была бадай руцінай, рытуалам, які выклікаў нуду. Калі ж чалавек нудзіцца, то ён звычайна робіць нейкія малюнкі, якіх малявалі проста на старонках палітычных справаў.

Фота: «Большой Музей»

Справа «літоўскага падполля». У 1938 годзе былі арыштаваныя Іосіф Антонавіч Міцкевіч-Юшко і Браніслаў Іванавіч Пушыніс-Леонас. Справа была перагледжана ў 1939 годзе.

Фота: «Большой Музей»

Справа Галоўрыбы. Узімку 1938 года былі арыштаваныя Іван Герасімовіч Таргулаў, Ілля Навумовіч Разумоўскі, Іван Сяргеевіч Красоўскі-Салавей (ён жа Выгарніцкі), Барыс Якаўлевіч Вострыкаў. У 1939-м Таргулава асудзілі да шасці гадоў лагераў.

Фота: «Большой Музей»

Абвінавачаны – Мяфодзій Барысавіч Шчарбакоў. Раскулачаны ў 1928 годзе, высланы. У 1932-м паўторна арыштаваны, справа перагледжана.

Фота: «Большой Музей»

Абвінавачаны – Пётр Андрэевіч Жывін. Арыштаваны ў 1938 годзе, правёў два гады ў турме, апраўданы ў 1940 годзе.

Фота: «Большой Музей»

Справа Галоўрыбы.

Фота: «Большой Музей»
Аб’ектыў
82 гады дзяржава не ўшаноўвае памяць расстраляных паэтаў
2019.10.29 21:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў