Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пойдзе снег


У першай палове тыдня ў Беларусі чакаецца дажджлівае і вельмі цёплае надвор’е. Але затым пачне паступаць больш халоднае паветра. Паводле Белгідрамету, у выходныя нават выпадзе снег.

24 снежня, у аўторак, на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, па паўднёвым захадзе месцамі – моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у шмат якіх раёнах, днём месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3…8°С, максімальная днём +5…10°С.

Hавiны
У трох вобласцях Беларусі было рэкордна цёпла
2019.12.23 10:16

25 снежня, у сераду, часам ападкі, у асноўным дождж, месцамі слабы туман. Тэмпература цягам содняў складзе +1…7°С.

26 снежня, у чацвер, на большай частцы краіны кароткачасовыя дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература паветра цягам содняў 0…+6°С, ноччу пры праясненнях да -2°С.

27 снежня, у пятніцу, пахаладае, чакаецца невялікі снег, мокры снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам содняў складзе -2…+3°С.

Hавiны
«Снегавішанька на кексе». Аграмастацтва захапіла Глыбокае. ФОТА
2019.12.22 18:53

У суботу, 28 снежня, будзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам содняў будзе 0…-5°С, ноччу пры праясненнях да -7°С, а днём па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +1…+2°С.

29 снежня, у нядзелю, месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе -2…7°С, пры праясненнях да -8…10°С, максімальная тэмпература днём будзе -6…+1°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў