Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруса ў Еўропе пагаршаецца. Пра гэта заявіў падчас прэс-канферэнцыі 8 чэрвеня генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус.
«Хоць сітуацыя ў Еўропе паляпшаецца, у глабальным маштабе яна пагаршаецца», – адзначыў кіраўнік САЗ.
Паводле яго, дзевяць з апошніх дзесяці дзён у свеце штодня рэгістравалі больш як 100 тыс. новых выпадкаў COVID-19. У нядзелю гэты лік перавысіў 136 тыс. за адзін дзень. Амаль 75 % гэтых выпадкаў фіксаваліся ў 10 дзяржавах, у асноўным у Амерыцы і Паўднёвай Азіі. Таксама рост адзначаецца ў большасці краін Афрыкі, ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Галоўнай пагрозай Гебрэесус назваў «самазаспакоенасць» і заклікаў не дапусціць пашырэння распаўсюду інфекцыі, «асабліва падчас масавых сходаў рознага роду, якія пачынаюць аднаўляцца ў шмат якіх краінах».
МГ belsat.eu