Нямецкі еўрадэпутат Міхаэль Галер распавёў, якія санкцыі могуць чакаць Беларусь за рэпрэсіі ўладаў супраць сваіх грамадзянаў, піша DW.
«Сітуацыя абвастрылася, відавочна, што рэжым знаходзіцца ў паніцы, усе надзеі, якія мы выказвалі, і ўсе чаканні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў апынуліся пад пытаннем. І мы цяпер павінны зразумець, як нам на гэта рэагаваць: ці павінны мы нешта змяніць у пакеце падтрымкі Беларусі, так званым resilience package, прыняцце якога знаходзіцца на апошнім этапе. Я б не стаў пачынаць з змяненняў у пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое павінна набыць сілу з 1 ліпеня, бо гэта ўдарыць па людзях. Але нашы надзеі на тое, што ў Беларусі адбудуцца нейкія палітычныя змены, што жаданні грамадзянаў краіны ажыццявяцца, у цяперашні час вельмі прывідныя», – заявіў еўрадэпутат.
Паводле яго, Еўразвяз чакае спынення запалохвання і пераследу палітычных апанентаў і грамадзянскай супольнасці; патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост трэба дапусціць да ўдзелу ў выбарах, а палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку і Паўла Севярынца, – вызваліць.
Палітык назваў дзеянні беларускіх уладаў «сапраўдным сталінізмам».
«Мы патрабуем, каб рэжым спыніў падобныя дзеянні. Калі гэтага не адбудзецца, мы вымушаны будзем абраць сродкі з арсенала, які ў нас маецца для такіх выпадкаў. Пачнем з індывідуальных санкцыяў супраць адказных за тое, што адбываецца. Іх візы могуць адклікаць, магчыма, заблакаваць рахункі – зараз гэта ўсё яшчэ няпэўным, так далёка мы пакуль не зайшлі», – дадаў Міхаэль Галер.
Паводле яго, «калі зірнуць на санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, то можна зразумець, у якіх сферах магчымыя абмежаванні» ў дачыненні да Беларусі.
МГ belsat.eu