11 вучняў з рэчыцкага раёну апынуліся пад наглядам адмыслоўцаў. Навучэнцы 28 лютага вярнуліся з Італіі. Цяпер іх стан здароўя манітаруецца, піша БелТА.
11 навучэнцаў з школ Рэчыцкага раёну ў складзе арганізаванай групы адпачывалі ў Італіі. Група вярнулася ў Беларусь 28 лютага . Цяпер адмыслоўцы ў межах прэвентыўных захадаў вядуць маніторынг стану іх здароўя.
«Пры ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі ў межах прэвентыўных захадаў дзеці прыбылі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Рэчыцкага раёну. Гэта не каранцін», – адзначылі ў Гомельскім аблвыканкаме.
Дзеці і педагог знаходзяцца цяпер пад наглядам адмыслоўцаў цэлыя содні. Для іх арганізавана харчаванне, а таксама праводзяцца заняткі.
Італія цяпер на першым месцы ў Еўропе па колькасць інфікаваных на каронавірус. Медыкі тут зафіксавалі 1 694 выпадкаў захворванняў.
1 сакавіка Мінздароўя Беларусі паведаміла, што адзін з тэстаў беларускі з Віцебскай вобласці выявіў фрагмент РНК, які «можа належаць» да каронавірусу. Жанчына і двое яе калегаў вярнуліся з Італіі. Іх шпіталізавалі ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную больніцу. Пры гэтым у калегаў жанчыны тэсты адмоўныя.
27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.
СК belsat.eu