Расейскія сацыёлагі: амаль 90 % беларусаў за «блізкія стасункі» з Расеяй. У беларускіх сацыёлагаў іншыя звесткі


57,6 % беларусаў выступаюць за саюзніцкія і 31,8 % за партнёрскія адносіны з Расеяй. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое правёў Цэнтр прасторавага аналізу міжнародных адносін ІМІ МГІМО.

Вынікі апытання, рэалізаванага ў межах праекту «Трансфармацыі электаральных паводзінаў у рэгіёнах замежных краін, памежных з Расейскай Федэрацыяй: параўнальны прасторавы аналіз», апублікавала расейскае выданне kommersant.ru.

Hавiны
Якімі вы бачыце стасункі з Расеяй? Расейскія «сацыёлагі» тэлефануюць беларусам
2019.11.25 14:59

Падчас апытання было зроблена больш за 7000 тэлефанаванняў, сабрана 500 поўных анкет з кантролем выбаркі па ўсіх рэгіёнах Беларусі і па полаўзроставай структуры рэспандэнтаў.

На пытанне, якія адносіны з Расеяй вы лічыце найбольш прымальнымі для Беларусі, 57,6 % рэспандэнтаў адказалі «саюзніцкія», 31,8 % – «партнёрскія», 10,2 % – «нейтральныя». 0,2 % апытаных заявілі, што адносіны паміж краінамі павінны быць варожымі.

ВІДЭА
Падтрыманне саюзу з Расеяй падае, а з Еўразвязам – расце. Інтэрв’ю з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім
2019.11.15 13:59

Таксама расейскія сацыёлагі даведаліся, як часта беларусы ездзяць у Расею. 21,4 % беларусаў сказалі, што бываюць у Расеі некалькі разоў на год, 55,4 % – адзін раз у год і радзей, а 23,2 % – ніколі не былі ў Расеі.

Вынікі сацыялагічных даследаванняў, якія зрабіла каманда беларускага сацыёлага Андрэя Вардамацкага (студзень 2018 – жнівень 2019)

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў