Расейскі шоўмен Леанід Якубовіч наведаў рэстарацыю «Поедем поедим»


Расейскі шоўмен і вядоўца забаўляльнай тэлепраграмы «Поле цудаў» Леанід Якубовіч наведаў рэстарацыю «Поедем поедим» каля Курапатаў. Пра гэта «Белсату» паведаміў адзін з удзельнікаў Курапацкай варты Леанід Кулакоў.

Фота: https://t.me/mkbelarus/2526

Расейскага шоўмена прывезлі на чорным аўтамабілі. А праз некаторы час пасля яго прыезду ў рэстарацыю да ўстановы прыехаў вялікі «вясельны» лімузін.

«Мы чакалі, калі Якубовіч будзе выязджаць. Хацелі зрабіць фота. Але забірала яго зусім іншая машына. Магчыма, каб нас падмануць. Канечне ж ён бачыў нас, варту Курапацкую. Прыехаў, каб пагуляць тут у «Поле цудаў», – распавёў «Белсату» Леанід Кулакоў.

Hавiны
Лукашэнка ўпершыню наведаўся ў Курапаты
2019.05.24 16:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў