Расейская кампанія будзе судзіцца з урадам Беларусі


Расейскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Управляющая компания «ДаВинчи» высунула прэтэнзіі да ўладаў нашай краіны. Кампанія накіравала позву ў Міжнародны суд. Гэта вынікае з пастановы Саўміна № 55 ад 28 студзеня.

Позва будзе разглядацца ў Міжнародным камерцыйным арбітражным судзе пры Гандлёва-прамысловай палаце Расейскай Федэрацыі. Міністэрству юстыцыі Беларусі даручана выступіць у якасці прадстаўніка ўрада Беларусі, вынікае з дакументу, піша TUT.BY.

Мінюсту таксама прадстаўлена права ў выпадку неабходнасці прыцягваць па гэтай справе экспертаў, спецыялістаў у галіне права.

Інфармацыя пра сутнасць рознагалоссяў і патрабаванні расейскага боку ў пастанове Саўміну не прыводзіцца.

У Міжнародным камерцыйным арбітражным судзе не раскрываюць падрабязнасцяў справы. Атрымаць каментары ў Мінюсце і «УК« ДаВинчи» не ўдалося.

Згодна з расейскім рэестрам юрыдычных асобаў, уласнікам «УК «ДаВинчи» з’яўляецца Андрэй Уладзіміравіч Северылаў. Чалавек з такімі ж ініцыяламі быў заснавальнікам кампаніі «Параллель.ЮК», якая ў 2017 годзе ўжо прадʼяўляла прэтэнзіі да ўладаў Беларусі ў межах банкруцтва Асіповіцкага вагонабудаўнічага заводу і падзелу бізнесу. «Параллель.ЮК» стала крэдыторам заводу пасля таго, як выкупіла запазычанасці аднаго з расейскіх банкаў. Летам мінулага года Міжнародны камерцыйны арбітражны суд адмовіў у позве «Параллель.ЮК» супраць Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Северылаў таксама зʼяўляецца акцыянерам расейскага «Локо-Банка», як і Міхаіл Рабіновіч, якому прыпісваюць адну з ключавых роляў пры стварэнні вагонабудаўнічага заводу ў Асіповічах. У «холдынгавай кампаніі «ДаВинчи» 90 % долі належыць Рабіновічу, 10 % – Северылаву.

Hавiны
Вось што Лукашэнка хоча ад Еўразвязу
2018.12.30 15:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў