Расеец у Беларусі абрабаваў царкву і спрабаваў абакрасці касцёл


Затрыманы рабаўнік.
Фота: mvd.gov.by

У Беларусі затрымалі грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у рабаванні беларускіх святыняў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Падазраванага затрымалі ў ноч з 24 на 25 снежня ў адным з менскіх касцёлаў. 49-гадовы мужчына спрабаваў там застацца пасля святочнай службы. Яго заўважыў вартаўнік, а на вуліцы затрымалі міліцыянты. У ягоным аўтамабілі знайшлі пальчаткі і набор інструментаў для ўзлому.

Мужчына прызнаўся таксама ў крадзяжы з царквы ў Полацку. Спачатку ён пад выглядам верніка прыходзіў туды «на разведку» ды шукаў месцы, дзе можна схавацца. А пасля адной са службаў застаўся ў царкве, выкраў сярэбраныя і залатыя вырабы на Br 2 тыс. ды з’ехаў у Расею.

ВІДЭА
Жыхарка Менску напала на царкву з сякерай
2019.10.30 18:47

Здабычу мужчына збыў у родным Санкт-Пецярбургу, адкуль сам родам. У Расеі ён судзімы шэсць разоў, у месцах пазбаўлення волі правёў больш за 20 гадоў.

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў