Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў высылаюць драіць кароўнікі і жывёлу?


Інфармацыя пра тое, што людзей змушаюць прыбіраць фермы, з’явілася ў Twitter’ы.

Канкрэтная мясцовасць і прадпрыемствы не згадваліся.

Аднак у каментарах да допісу адзін з чытачоў напісаў, што гэта Валожын.

Мы звярнуліся да @nnnnnnastia, каб распытаць пра падрабязнасці, але яна закрыла акаўнт.

Belsat.eu пастанавіў спраўдзіць, ці сапраўды работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў у Валожыне высылаюць чысціць фермы.

Мы пазванілі ў мясцовы райвыканкам. Сакратарка спачатку папрасіла пачакаць, пакуль скончыцца планёрка. А пасля заявіла, што яна не можа адказаць на гэтае пытанне, і скіравала да намесніцы старшыні Вольгі Багатыровай. Аднак тая не здымае слухаўкі.

Не адказваюць і нумары шасці галоўных прадпрыемстваў Валожына.

Hавiны
Мілая, сімпатычная скаціна. Як мы з’ездзілі на ферму, дзе абураўся Лукашэнка
2019.03.30 13:30

26 сакавіка падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс у Шклоўскім раёне, дзе моцна абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваюцца каровы. У выніку адбыўся кадравы разнос.

Аб’ектыў
Падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі памёр чыноўнік Шклоўскага райвыканкаму
2019.03.29 21:42

ДР belsat.eu

Стужка навінаў