Пуцін прыйшоў на вячэру лідараў саміту G20 са сваім тэрмасам


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас урачыстай вячэры ў японскім горадзе Осака з кіраўнікамі іншых краінаў «Вялікай дваццаткі» пастанавіў не карыстацца мясцовым посудам. Замест гэтага ён узяў з сабою тэрмас.

На кадрах з вячэры відаць, што Пуцін п’е з белага тэрмакубку.

Hавiны
Арнэла Муці павячэрала з Пуціным. Цяпер ёй пагражае турма
2019.06.14 23:05

Прычыну гэтага патлумачыў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго, такія паводзіны расейскага прэзідэнта звязаныя з тым, што «ён увесь час пʼе гарбату з гэтага тэрмаса«, – паведамляе РИА Новости.

Упершыню Пуцін зʼявіўся са сваім тэрмасам на прэс-канферэнцыі ў 2014 годзе. Серыю кубкаў замовілі адмыслова для расейскага кіраўніка. Яны выкананыя ў белым колеры з гербам Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў