Пуцін правёў нараду Рады Бяспекі прысвечаную стасункам з Беларуссю


Падчас паседжання Рады адбыўся абмен думкамі па розных аспектах расейска-беларускіх саюзных стасункаў напярэдадні прызначанага на наступную сераду, 13 лютага, рабочага візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расею і яго перамоваў з Уладзімірам Пуціным.

Афіцыйны сайт Крамля таксама паведамляе, што гаворка акрамя іншага вялася таксама пра сітуацыю ў Сірыі ў кантэксце маючага адбыцца 14 лютага саміту лідараў Расеі, Турцыі і Ірана.

Акрамя таго, абмяркоўваліся бягучыя пытанні ўнутрырасейскага сацыяльна-эканамічнага парадку дня.

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня ўраду Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка, сакратар Рады Бяспекі Мікалай Патрушаў, міністр унутраных справаў Уладзімір Калакольцаў, Міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў, дырэктар Службы вонкавай выведкі Сяргей Нарышкін.

Hавiны
Сямашка: Лукашэнка і Пуцін на 100 % дамовяцца пра падатковы манеўр
2019.02.07 19:59

СК, belsat.eu

Стужка навінаў