Уладзімір Пуцін аб’явіў 28 сакавіка днём жалобы ў РФ па загінулых у пажары ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Кемерава, паведаміла прэс-служба Крамля.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, 25 сакавіка на пажары ў кемераўскім гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі. Сярод іх 41 дзіця.
Раніцай 27 сакавіка некалькі тысячаў жыхароў расейскага гораду Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг да будынку абласной адміністрацыі праз трагедыю ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня».
У 2016 годзе МНС правяла праверку пажарнай бяспекі ў ГЦ, дзе адбылася трагедыя. Парушэнняў выяўлена не было, гаворыцца ў справаздачы на дзяржаўным рэсурсе proverki.gov.ru. Аб’ект правярала інспектар Дарʼя Маскалёва.
ЮВ, belsat.eu