Рашэнне аб адхіленні Ігара Дадона прыняў сёння Канстытуцыйны суд на запыт дэпутатаў ад Дэмакратычнай партыі.
Ад Дадона патрабуюць, каб ён падпісаў указ аб прызначэнні міністра аховы здароўя, сацыяльнай абароны і сям’і, а таксама міністра сельскай гаспадаркі, рэгіянальнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя.
Прэзідэнт Малдовы ўжо другі раз адмовіўся прызначыць кандыдатаў на гэтыя пасады, які прапанаваў прэмʼер-міністр.
Згодна з заканадаўствам прэзідэнт мае права адхіліць кандыдатуры, прапанаваныя прэмʼер-міністрам, але толькі адзін раз. Пры паўторным вылучэнні тых жа кандыдатаў ён абавязаны падпісаць указ аб прызначэнні.
Ігар Дадон гэтага не зрабіў і ягоны паўнамоцтвы перайшлі да старшыні парламента, які можа падпісаць указы замест прэзідэнта.
Раней Канстытуцыйны суд Малдовы ўжо прыпыняў ягоныя паўнамоцтвы. У кастрычніку летась Дадон двойчы адхіліў прапанаваныя кіраўніком урада кандыдатуры міністраў і віцэ-прэм’ераў.
Ігар Дадон вядомы сваймі пракрамлёўскімі поглядамі. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам ён заявіў, што ўнутрыпалітычная барацьба на ягонай радзіме замінае яму збудаваць гэткую форму кіравання, як у Беларусі.
ДР belsat.eu