Канстытуцыйны суд Малдовы прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Ігара Дадона


Канстытуцыйны суд Малдовы ў аўторак прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Ігара Дадона. Раней Дадон двойчы адхіліў прапанаваныя кіраўніком урада кандыдатуры міністраў і віцэ-прэм’ераў.

Цяпер суд вызначыць, хто будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы для зацвярджэння кандыдатаў: спікер парламента Андрыян Канду ці прэмʼер-міністр Павел Філіп. Чакаецца, што ўказ аб зацвярджэнні кандыдатур будзе падпісаны 5 студзеня.

З запытам аб спыненні паўнамоцтваў Додона ў Канстытуцыйны суд звярнулася група дэпутатаў малдаўскага парламента. Раней суд ужо дазволіў спікеру Канду самастойна прызначыць міністра абароны, кандыдатуру якога двойчы адмовіўся зацвердзіць прэзідэнт Дадон.

Ігар Дадон адмовіўся падтрымліваць кандыдатуры міністраў, прапанаваныя кіруючай Дэмакратычнай партыяй. Дадон зʼяўляецца прарасейскім палітыкам, тады як Дэмакратычная партыя выступае за інтэграцыю з Еўропай.

КА, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў