Студэнтаў, якія з’ехалі вучыцца за мяжу, прымусова вяртаюць у Казахстан. Прычынаю таму каронавірус. Гэтак з Беларусі мусяць за свой кошт вярнуцца навучэнцы ўжо да 12 сакавіка, паведамляе «ASTANATV».
У Казахстан павінныя вярнуцца з Беларусі 50 студэнтаў. Зрабіць гэта яны мусяць да чацвярга 12 сакавіка і за свой кошт. У Нур-Султане бацькі абураныя і настойваюць на арганізаваным вяртанні.
Студэнты з Казахстану прыбылі ў Беларусь паводле праграмы акадэмічнай мабільнасці. Кошты афармлення і пералёт абышоўся бацькам у памеры каля 200 тысячаў тэнге (каля 505 долараў ЗША).
Мінадукацыі Казахстану паведамляе, што праграма па адпраўленні студэнтаў за мяжу часова прыпыняць.
У сваю чаргу Мінадукацыі Беларусі ў сваім Telegram-канале піша, што ніякіх афіцыйных лістоў у сувязі з адкліканне казахстанскіх студэнтаў з беларускіх ВНУ ведамства не атрымлівала.
У Казахстане выпадваў інфікавання на каронавірус пакуль не выяўлена. У Беларусі зарэгістравана 12 выпадкаў заражэння вірусам.
СК belsat.eu