Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці заявілі пра правядзенне масавых акцыяў


Арганізатарамі мітынгаў «Берасцейцы супраць свінцу» ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў выступаюць чацвёра жыхароў Берасця. Масавыя мерапрыемствы супраць будаўніцтва заводу АКБ актывісты жадаюць правесці 26 і 27 студзеня.

Актывісты накіравалі ў гарвыканкам чатыры заяўкі на правядзенне чатырох акцыяў, паведамляе «Берасцейская газета».

«Мы ўсё ж такі не пакідаем надзеі, што ўлады адумаюцца і дазволяць нам мітынг. Па-другое, чым больш мы падаем заявак, тым больш уладам даводзіцца прыдумляць нейкіх смешных мерапрыемстваў, каб апраўдаць адмову. Па-трэцяе, мы рыхтуемся абскардзіць магчымыя забароны ў якасці парушэння нашага права на мірныя сходы як на нацыянальным узроўні ў судах, так і на міжнародным у Камітэце ААН аб правах чалавека», – распавёў карэспандэнту «БГ»Раман Кісляк.

Мэта масавага мерапрыемства – выказванне пратэсту супраць будаўніцтва заводу свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў «АйПауэр», інфармаванне грамадзянаў пра шкоднасць вытворчасці для здароўя людзей і навакольнага асяродку, інфармаванне пра хаду грамадскай кампаніі супраць акумулятарнага заводу.

Аб’ектыў
«Хачу жыць». Берасцейцы працягваюць змаганне супраць заводу «АйПаўэр»
2018.04.01 22:11

СК, belsat.eu

Стужка навінаў