Пратэсты ў ЗША: дзясяткі тысячаў людзей працягваюць выходзіць на дэманстрацыі супраць расізму


Больш за ўсё людзей выйшла на мірныя пратэсты ў сталіцы краіны – Вашынгтоне. Невялікая памінальная служба прайшла ў родным горадзе Джорджа Флойда Рэйфілд у штаце Паўночная Караліна, паведамляе тэлеканал CBS.

На выходных дзясяткі тысячаў амерыканцаў працягнулі выходзіць на мірныя дэманстрацыі супраць расізму. Больш за ўсё людзей сабралася ў сталіцы ЗША Вашынгтоне, аднак буйныя акцыі памяці загінулага афраамерыканца Джорджа Флойда прайшлі і ў іншых гарадах: Нью-Ёрку, Атланце, Чыкага, Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Бостане ды невялічкіх месцах па ўсёй краіне.

«У мяне такое пачуццё, нібыта я частка гісторыі і часткай той групы людзей, якія намагаюцца змяніць свет для ўсіх», – перадае Reuters словы аднаго з пратэстоўцаў.

Дэманстрацыі ў ЗША супраць паліцэйскага гвалту пачаліся 25 траўня. Прычынаю стала смерць Джорджа Флойда – 46-гадовага чорнага мужчыны, якога задушыў белы паліцэйскі.

Апошнія словы Флойда – «Я не магу дыхаць» – часта з’яўляюцца на таблічках, якія трымаюць пратэстоўцы, а хэштэг #BlackLivesMatter [Чорныя жыцці таксама важныя – belsat.eu] стаў неафіцыйнай назвай пратэстаў.

Зараз пратэсты супраць расізму праходзяць ня толькі ў ЗША, але і ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах.

Hавiны
Пратэсты праз смерць Джорджа Флойда перакінуліся з ЗША ў Еўропу
2020.06.03 09:48

КТ belsat.eu

Стужка навінаў