«Польшча адгукнулася першай!» У Беларусь прыбыў гуманітарны канвой з медычнай дапамогай


Гуманітарны канвой па дарозе да Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

25 тысяч масак і 7,5 тысяч літраў дэзынфікуючых сродкаў сёння прыбылі з Польшчы адно для Гарадзеншчыны. Яшчэ большая колькасць дапамогі ў хуткім часе даедзе да Менску ды іншых беларускіх гарадоў.

Калона з шасці грузавых аўто ўчора выехала з Варшавы і ўжо сёння раніцай перакрочыла польска-беларускую мяжу. Гэта дапамога з боку Ураду Польшчы ды адпаведных фондаў для лякарняў Беларусі. Канвой зарганізаваў Фонд міжнароднай салідарнасці, транспартаваннем займаліся супрацоўнікі пажарнай службы Польшчы.

«Калі надыходзяць цяжкія часы, то праяўляюцца якасці суседзяў»

Калонай камандуе капітан Якуб Січэк.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Капітан пажарнай службы Якуб Січэк, які суправаджае канвой, распавядае, што ў Горадню і Воранава трапіць 25 тысяч масак і 7,5 тысяч літраў дэзынфікуючых сродкаў. У Менск, у сваю чаргу, ужо сёння будзе дастаўлена 70 тыс літраў дэзынфекцыі, 75 тыс масак і 1000 адзінак лекаў. Адтуль, магчыма, дапамога будзе размеркаваная і ў іншыя гарады. Паводле капітана, праблемаў з пераездам мяжы не было, а сам фармат супрацы ён характарызуе станоўча.

Яраслаў Ксёнжэк, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні, удзельнічаў у перадачы дапамогі.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

– Гэта адказ на ініцыятыву беларускага боку, які звярнуўся да некалькіх дзяржаваў па дапамогу, – кажа генеральны консул РП Яраслаў Ксёнжэк. – Наколькі я ведаю, Польшча адгукнулася першай! Мы суседзі і вельмі хочам быць добрымі суседзямі, якія дапамагаюць адно аднаму, асабліва ў бядзе. Калі добра – то добра, але калі надыходзяць цяжкія часы, тады акурат праяўляюцца якасці суседзяў. Маю надзею на працяг падобнай супрацы і ў цяжкія, і ў добрыя часы.

«Пандэмія закрыла межы, але яна аб’ядноўвае людзей»

Першым прыстанкам гуманітарнага канвою па беларускім баку стала Гарадзенская абласная інфекцыйная клінічная лякарня. Там патрэбную колькасць дапамогі выгрузілі працоўныя ў масках ды касцюмах хімічнай абароны.

Разгрузка дапамогі: палякі ў камбінезонах, беларусы толькі ў масках.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Паводле галоўнага лекара больніцы Сяргея Ціхановіча, дапамога пойдзе на апрацоўку боксаў і памяшканняў, дзе знаходзяцца пацыенты з каронавіруснай інфекцыяй, а таксама для абароны медперсаналу.

– Сітуацыя на сёння ў Гарадзенскай вобласці стабільная. Колькасць дабаўляецца, але не тымі тэмпамі, якіх мы чакалі. Таму лавінападобнага паступлення пацыентаў няма. Лабараторыі працуюць за кошт павелічэння колькасці абследаванняў, – кажа сп. Ціхановіч.

Галоўны лекар Гарадзенскай інфекцыйнай больніцы Сяргей Ціхановіч.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Сама інфекцыйная лякарня запоўненая не поўнасцю: толькі першае аддзяленне, застаецца яшчэ рэзерв. На сённяшні момант тут ляжыць 102 чалавекі з COVID-19.

– Па сродках абароны мы цалкам забяспечаныя, але маем быць гатовыя да кожнага варыянту развіцця падзеяў. Па Гарадзенскай вобласці найменшая колькасць інфікаваных па краіне. У нас 190 чалавек на ўчорашні дзень інфікаваных каронавірусам. Калі казаць пра іншыя вобласці, то там, канешне, нашмат большыя лічбы, – кажа лекар.

 

Wiadomości
„Wyraz braterstwa i solidarności”: Polska wysyła na Białoruś transport środków medycznych
2020.04.23 20:34

Сяргей Ціхановіч вельмі дзякуе польскаму боку, бо дапамога для Гарадзеншчыны вельмі своечасовая.

– Пандэмія зачыніла межы, але яна аб’ядноўвае людзей, – дадае медык на развітанне.

Глядзіце ўсе фоты:

Гуманітарны канвой. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы, кіроўца
Гуманітарны канвой. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы, кіроўца
Генеральны консул РП Яраслаў Ксёнжэк. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы, кіроўца
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Капітан пажарнай службы Якуб Січэк. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Гуманітарная дапамога з Польшчы падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы,
Галоўны ўрач Гарадзенскай абласной інфекцыйнай лякарні Сяргей Ціхановіч. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
Падчас разгрузкі ў інфекцыйнай лякарні. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы, польшча гуманітарная дапамога
Гуманітарны канвой. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»
МАЗ. MAN салідарнасць, гуманітарка з Польшчы, кіроўца

АК, ПЯ, фота Васіль Малчанаў belsat.eu

Стужка навінаў