Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 156 смерцяў пацыентаў з COVID-19.
На дзень 15 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 27 730 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 958 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 156 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 151 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 8 807 пацыентаў (плюс 639). Агулам у краіне праведзена 321 705 тэстаў на COVID-19.
ІІ belsat.eu