6 сакавіка адбылася першая рэгіянальная сустрэча ў межах праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2020 года.
Як паведамляе штаб адзінага кандыдата ў Facebook, агулам удзел у галасаванні ўзялі 8 мясцовых жыхароў.
Вынікі першага Народнага галасавання ў Гарадку. 8 чалавек прынялі ўдзел. 4 “за” Юрый Губарэвіч3 “за” Павел Севярынец1 “за” Аляксея Янукевіча. Віншуем з першай перамогай Юрася
Opublikowany przez Адзіны кандыдат 2020 Piątek, 6 marca 2020
У выніку перамогу атрымаў старшыня «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч, які набраў 4 галасы. У сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 3 галасы, у намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча – 1.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, якая ідзе як самавылучэнка, галасоў не атрымалі.
Наступныя сустрэчы пройдуць 7 сакавіка ў Віцебску (пачатак аб 11:00 у гатэлі «Лучоса») і ў Наваполацку (пачатак а 16:00 у гатэлі «Нафтан»).
МГ belsat.eu